пасэсі́йны, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да выкарыстання на прыватнаўласніцкіх заводах працы прыпісаных да гэтых заводаў Сялян. Пасэсійнае права. Пасэсійныя сяляне.
пасэ́сія, ‑і, ж.
Гіст. Зямельнае арэнднае ўладанне.
[Лац. passessio.]
пасябрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Тое, што і пасябраваць (у 1 знач.). Стафанковічык і Вэня яшчэ часцей пачалі падміргваць адзін аднаму і ўжо зусім пасябраваліся. Чорны.
пасябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Стаць сябрамі; наладзіць, распачаць сяброўства з кім‑н. Усе [калгаснікі] неяк пасябравалі, згуртаваліся і цяпер былі як адна сям’я. Асіпенка. Дзяўчынкі пасябравалі з ласкавай бабуляй, прывыклі да яе, як да роднае маці. Мяжэвіч.
2. каго. Зрабіць сябрамі, зблізіць, здружыць. Нас Латвія пасябравала, Насмешлівы Вітаўтас Бложа. Барадулін.
3. Сябраваць некаторы час. Хлопчыкі пасябравалі дзень і пасварыліся.
пасяга́нне, ‑я, н.
Спроба зрабіць замах на каго‑, што‑н., пазбавіць каго‑н. чаго‑н. Пасяганне на чужую маёмасць.
пасяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пасягнуць.
пасягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. на каго-што. Зрабіць замах па каго‑, што‑н., пазбавіць каго‑н. чаго‑н. Пасягнуць на чужое дабро. Пасягнуць на свабоду чалавека. □ — У кожным простым чалавеку [пілсудчыкі] бачылі раба, які ўзбунтаваўся, які пасягнуў на іх правы і ўладу. Машара.
2. што. Зразумець, ахапіць розумам што‑н. Зноў гарыць у ім [хлопчыку] жаданне Тайн[у] нотаў пасягнуць. Колас.
пасяджэ́нне, ‑я, н.
Сход, нарада членаў якога‑н. калектыву, арганізацыі для абмеркавання і вырашэння якіх‑н. пытанняў. Пасяджэнне Вучонага савета. Пасяджэнне таварыскага суда.
пасядзе́лкі, ‑лак; адз. няма.
Абл. Тое, што і пасядзенкі. — Запаліш святло — глядзіш і збярэцца народ на пасядзелкі. Машара.
пасядзе́нкі, ‑нак; адз. няма.
Абл. Наведванне каго‑н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах. Хутка пачынаюць сходзіцца на пасядзенкі суседзі. Чорны.