акрэ́слівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да акрэсліцца.
2. Зал. да акрэсліваць.
акрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да акрэсліць.
акрэ́сліцца, ‑ліцца; зак.
1. Стаць бачным, выдзеліцца. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата. Мележ.
2. Набыць ясны, выразны характар. У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды К. Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд. Луфераў. Так акрэсліўся наступны этап ўздыму грамадскае, гаспадаркі — ліквідацыя разрыву паміж земляробствам і жывёлагадоўляй. Дуброўскі.
акрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Дакладна вызначыць межы чаго‑н. (тэрыторыю распаўсюджання, кола пытанняў ці абавязкаў, аб’ём матэрыялу і пад.). Тут жа гуртам акрэслілі круг Саўкавых абавязкаў, а таксама дамовіліся і аб плаце. Колас. Сябры! У будаўнічых рашучых паходах, Дзе сэрцы палаюць любімай зарой, На карце вялікіх жывых пяцігодак Мы творчыя справы акрэслім мяжой. Куляшоў. У новай гаспадарцы трэба было нанава перагледзець планы, вызначыць напрамак развіцця, акрэсліць задачы на бягучы год. Дуброўскі. // Вызначыць месцазнаходжанне чаго‑н. Карэкціроўшчык.. сядзеў на зрубе адрынкі, стараючыся праз бінокль.. дакладна акрэсліць месцазнаходжанне браневіка. Брыль.
2. Даць азначэнне чаму‑н., вызначыць якое‑н. паняцце. [Галіна:] — Ці здолеў бы ты, Лявоне, акрэсліць, што такое чалавечае шчасце? Васілевіч.
аксака́л, ‑а, м.
У народаў Сярэдняй Азіі — паважаны, умудроны жыццём чалавек, а таксама форма ветлівага звароту да такіх людзей.
[Цюрк. āq — белы, saqal — барада.]
аксамі́т, ‑у, М ‑міце, м.
Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам; мошаст. Аксеня была ў новай сукенцы з вішнёвага аксаміту. Чорны. / У паэтычных параўнаннях. Ці ў верасах іскрыцца павуціна; Ці зелянее руні аксаміт. Кірэенка.
[Ад грэч. hexamitos — з шасці нітак.]
аксамі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Растапыраныя, кароткія і пухлыя белыя .. пальцы выразна выдзяляліся на цёмна-зялёным аксамітавым абрусе. Галавач. Люба была без хусткі, у адной аксамітавай кофтачцы. Шамякін.
аксамі́тна, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Стужка з аксаміту. Гукан пільна агледзеў.. [Гарусевіча]. Як заўсёды, гарнітур быццам толькі што з-пад праса, чаравікі — з-пад аксаміткі чысцільшчыка. Шамякін.
2. звычайна мн. (аксамі́ткі, ‑так). Травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі або карычневата-пурпурнымі кветкамі.
аксамі́тнік, ‑у, м.
Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства аксамітнікавых.
аксамі́тнікавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да аксамітніку.
2. у знач. наз. аксамі́тнікавыя, ‑ых. Сямейства траў, радзей кустоў ці дрэў з цэласным супраціўным або чаргаваным лісцем і дробнымі кветкамі.