электрызава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад электрызаваць.
электрызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) наэлектрызаваным.
2. толькі незак. Зал. да электрызаваць.
электрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Падвергнуць (падвяргаць) электрызацыі.
2. перан. Узбуджаць, даводзіць да ўзбуджанага стану. Школьнікаў, якія адзін за другім прыбягаюць у школу, — паліцыя праганяе. Яны спалохана разбягаюцца, несучы на вёску сенсацыйную вестку, якая ў момант электрызуе старых і малых. Таўлай.
[Ад фр. électriser.]
электрыза́цыя, ‑і, ж.
1. Перадача якому‑н. целу электрычнага зараду. Электрызацыя трэннем.
2. Лячэнне электрычнасцю. Электрызацыя рукі.
3. Змена якасці, стану чаго‑н. электрычнасцю. Электрызацыя він.
эле́ктрык, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне электратэхнікі, электрапрамысловасці. Мантажнікі, электрыкі і машыніст устанаўлівалі турбіны, генератары. «Беларусь». // Электратэхнік, электраманцёр. Электрык рамантаваў праводку і пробкі.
электры́к, нескл. прым.
Блакітны ці сіні колер з шэрым адценнем. Сукенка колеру электрык.
[Фр. électrique.]
эле́ктрыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.
Разм. Электрычнасць; электрычнае асвятленне. Старыя паломаны праслы, Электрыка рвецца ў аконцы. Купала. Праваднік уключыў электрыку, і купэ акунулася ў бледна-зялёнае святло. Васілевіч. Давайце плаціну ўздымем, Электрыку пусцім у ход, Бо нам не асіліць аднымі Рыдлёўкамі багну балот. Калачынскі.
электрыфікава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад электрыфікаваць.
2. у знач. прым. Які дзейнічае пры дапамозе электрычнасці. Электрыфікаваная мадэль.
электрыфікава́цца, ‑куецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) электрыфікаваным.
2. толькі незак. Зал. да электрыфікаваць.
электрыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Правесці (праводзіць) электрыфікацыю. Ехаў.. [старшыня калгаса] ў абласны цэнтр па неадкладнай справе: гаспадарку трэба электрыфікаваць. Новікаў.
электрыфіка́тар, ‑а, м.
Той, хто праводзіць электрыфікацыю. З кватэры санітара вочы пана Тарбецкага зірнулі на вокны другога кватаранта, санітаравага суседа, электрыфікатара. Колас.