Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электраэнцэфалагра́ма, ‑ы, ж.

Графічны запіс, які рэгіструе біятокі галаўнога мозга.

электро́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Праваднік у выглядзе пласцінкі, стрыжня, шара і пад., праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ. Дадатны электрод. Адмоўны электрод. // Дэталь машыны, якая падводзіць ток да частак, што апрацоўваюцца пры электразварцы або рэзцы.

[Ад слова электра... і грэч. hodós — дарога.]

электро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электрода. Электродныя працэсы. // Які з’яўляецца электродам. Электродны стрыжань.

электро́ліз, ‑у, м.

Спец. Хімічны працэс разлажэння рэчыва на састаўныя часткі пры праходжанні праз яго раствор электрычнага току.

[Ад слова электра... і грэч. lýsis — распад.]

электро́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння электрычнага напружання, электрычнага патэнцыялу.

[Ад слова электра... і грэч. metreō — вымяраю.]

электро́н 1, ‑а, м.

Элементарная часціца рэчыва, якая нясе адмоўны электрычны зарад.

•••

Свабодныя электроны — электроны, якія аддзяліліся ад атамаў і перамяшчаюцца ў міжатамнай прасторы.

[Ад грэч. ēlektron — янтар.]

электро́н 2, ‑у, м.

Спец.

1. Сплаў алюмінію з магніем, які мае вялікую трываласць і пластычнасць.

2. Сплаў серабра з золатам, які выкарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў.

[Ад грэч. ēlektron — янтар.]

электро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Раздзел фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў вакууме, газах, цвёрдых целах. // Галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і выкарыстаннем электронных прыбораў.

•••

Квантавая электроніка — раздзел фізікі, які вывучае працэсы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітных хваль, што адбываюцца на аснове індуцыраванага выпрамянення квантавых сістэм (атамаў і малекул).

Ядзерная электроніка — галіна радыёэлектронікі, якая распрацоўвае метады і электронныя прылады для апрацоўкі электрычных і светлавых сігналаў ад дэтэктараў ядзерных выпрамяненняў.

электро́нна-выліча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электронных сродкаў, прызначаных для вылічальных аперацый, пераўтварэння інфармацыі, для кіравання механізмамі, агрэгатамі і пад. Электронна-вылічальная машына.

электро́нны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да электрона ​1; які складаецца з электронаў. Электронны прамень. Электронны паток. Электронная тэорыя.

2. Заснаваны на выкарыстанні ўласцівасцей электрона. Электронны мікраскоп.

•••

Электронная лямпа гл. лямпа.

электро́нны 2, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з электрону ​2 (у 1 знач.), з электронам.

•••

Электронная бомба — запальная бомба, у якой тэрмітнай масай з’яўляецца электрон ​2.

электро́ншчык, ‑а, м.

Разм. Спецыяліст у галіне электронікі.