Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пантамі́міка, ‑і, ДМ, ‑міны, ж.

Выразныя рухі чалавечага цела, якія поруч з мімікай служаць формай выражэння ўнутраных перажыванняў.

пантамімі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Артыст, які валодае прыёмамі пантамімікі.

пантамімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пантамімікі; звязаны з выкарыстаннем пантамімікі. Пантамімічная частка ролі.

пантамі́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пантамімы; які з’яўляецца пантамімай. Пантамімны спектакль. Пантамімная ласка.

пантанёр, ‑а, м.

Ваеннаслужачы інжынерных войск, які абслугоўвае пантонныя паркі.

панта́ч, ‑а, м.

Высакародны або плямісты алень з пантамі.

панто́граф, ‑а, м.

Спец.

1. Прылада для капіравання чарцяжоў, планаў і пад. у другім, звычайна больш дробным маштабе.

2. Рухомы токапрыёмнік на даху электравоза або маторнага вагона для зняцця току з кантактнага проваду.

[Ад грэч. pan (pantos) — усё і gráphō — пішу.]

панто́метр, ‑а, м.

Спец. Лёгкі вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца пры тапаграфічнай здымцы.

[Ад грэч. pan (pantos) — усё і metréō — мераю.]

панто́н, ‑а, м.

1. Пласкадоннае судна, якое служыць апорай для наплаўнога моста або для падтрымкі на вадзе якіх‑н. збудаванняў. У першы рэйс пантонаў, які прадаўжаўся 50 хвілін, было перакінута на заходні бераг 250 байцоў. «Беларусь». Ля самай вады ляжалі непрыбраныя бярвенні — праз раку будаваўся часовы мост на пантонах. Савіцкі. // Наплаўны мост, збудаваны на такіх суднах. Навесці пантон.

2. Спец. Прыстасаванне для падымання суднаў, якія затанулі.

[Фр. ponton.]

панто́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пантонаў; які складаецца з пантонаў. Пантонная рота. □ Пасля фарсіравання Проні нашымі сапёрамі была наведзена цераз водны рубеж пантонная пераправа. «Звязда».

•••

Пантонны мост гл. мост.