паніхі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Царкоўная служба па нябожчыку. Мясцоваму папу прапанавалі справіць паніхіду.. Гугнявы поп пачаў маліцца за рабоў божых. Новікаў.
•••
Грамадзянская паніхіда — жалобны мітынг.
[Ад грэч. pannychis — усяночная.]
паніхі́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паніхіды. Паніхідныя спевы. // перан. Такі, які бывае ў час паніхіды. Паніхідны настрой.
пані́ч, ‑а, м.
1. Сын пана; малады пан. Даўно схавалі ў склепе пана, паніч стаў за гаспадара. Дубоўка.
2. Разм. Спешчаны чалавек; беларучка. — Збераце камсамольскі сход.. Каго-каго, а разбэшчаных панічоў трэба караць. Карпаў.
3. толькі мн. (панічы́, ‑о́ў). Абл. Тое, што і павой. Па-ранейшаму цвілі пад вокнамі чырвоныя вяргіні, высокія панічы. Лынькоў.
пані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да панікі; прасякнуты панікай. Магчыма ў панічнай мітусні, узнікшай з прычыны нечаканай хвалі, .. [чалавека] і проста маглі скінуць з памосту ў агульнай штурханіне без усякага злога намеру. Лынькоў. Саша на момант супакоілася, адагнала свой панічны страх. Шамякін. // Які выклікае паніку. Панічныя чуткі.
2. Разм. Які паддаецца паніцы. Панічны чалавек.
пані́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑плыць; зак., каго-што.
Знішчыць усё, многае або ўсіх, многіх.
па́нна, ‑ы, ж.
1. Незамужняя дачка пана.
2. Маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час. Панна Ядвіся выглядала вельмі цікаваю і прыгожаю. Колас.
3. Форма ветлівага звароту да маладой дзяўчыны, а таксама форма ветлівага ўпамінання маладой дзяўчыны, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства ў дарэвалюцыйны час. [Кастусь:] Не гневайся, панна старастоўна, з песні слова не выкінеш. Крапіва.
пано́, нескл., н.
1. У архітэктурных збудаваннях — паверхня на сцяне або столі, акаймаваная рамкай, бардзюрам і запоўненая ляпным або жывапісным арнаментам і пад.
2. Вялікіх памераў карціна на палатне, прызначаная для запаўнення такой паверхні. Сквер быў упрыгожаны вялікімі пана з батальнымі сцэнамі. Карпаў. На галоўным фасадзе канструкцыйна неабходная глухая панель удала выкарыстана для дэкаратыўнага пано. «ЛіМ».
[Фр. panneau, ад лац. pannus — кавалак тканіны.]
пано́к, ‑нка, м.
1. Небагаты пан. [Буднік:] — Хопіць ужо вам важдацца з гэтымі хутарамі.. Ці ж мы на тое ў паноў зямлю адабралі, каб новых панкоў гадаваць. Галавач.
2. Форма ласкальнага звароту да пана. — Панок, за што? — Міхал пытае: — Што за прычына ёсць такая? Ці я па службе правініўся? Ці на мяне пан угнявіўся? Колас.
пано́птыкум, ‑а, м.
Музей, у якім выстаўлены для агляду васковыя фігуры і іншыя прадметы, цікавыя сваёй незвычайнасцю.
[Ад грэч. pan — усё і optikos — зрокавы.]
пано́с, ‑у, м.
Расстройства дзейнасці кішэчніка з частымі вадкімі экскрэментамі.