Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пане́сціся ​1, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся; пр. панёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.

1. Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; паімчацца. [Злобіч] штурхануў нагамі пад бакі каню, панёсся ад абоза. М. Ткачоў. Не замаруджваючы хады, цягнік панёсся далей. Арабей. Адразу дыхнула прахалодай, па дарозе закружыліся віхорчыкі і панесліся ў стэп. Даніленка. // Разм. Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Выскачыў [сын] на двор, аглянуўся — маці бегла за ім — і з усіх ног панёсся цераз агароды да лесу. Капыловіч. Заяц, як мячык, падскочыў угару, крута павярнуў і яшчэ хутчэй панёсся полем на рог лесу. Краўчанка.

2. перан. Пачаць распаўсюджвацца (пра гукі, пахі і г. д.). — Бо-о-ом! Бо-о-ом! — далёка панеслася водгулле ў начной цішыні. С. Александровіч. Паняслася песня хваляй, Хваляй па азёрах. Танк. Вокліч падхапілі вязні ўсіх камар, і ён панёсся па ўсіх трох паверхах турмы. Машара. // Распаўсюдзіцца, стаць вядомым (пра чуткі, звесткі і пад.). Зноў свісты «Салаўя».. Зноў аб ім панеслася гучная слава па ўсіх маёнтках. Бядуля.

пане́сціся ​2, ‑нясуцца; пр. панесліся і панясліся; зак.

Разм. Знесціся — пра птушак.

па́ні, нескл., ж.

Жан. да пан.

панібра́т, ‑а, М ‑браце, м.

Разм. Блізкі знаёмы, прыяцель. З людзьмі [пісар Дулеба] сходзіцца борзда і адразу ўваходзіць у ролю панібрата. Колас.

панібра́цкі, ‑ая, ‑ае.

Бесцырымонны, фамільярны. Славік засунуў рукі ў кішэні вузенькіх штаноў, бадзёра абышоў стол, наблізіўся да бацькі, як бы дэманструючы, што ён нічога не баіцца і што ўвогуле з бацькам у яго адносіны вось такія — панібрацкія. Шамякін.

панібра́цтва, ‑а, н.

Залішняя бесцырымоннасць, фамільярнасць у абыходжанні. Хлопцы адкінулі ў адносінах да Маі ранейшае панібрацтва і стараліся быць галантнымі. Карпюк.

паніжа́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць, прызначаны для паніжэння напружання электрычнага току. Паніжальная падстанцыя.

пані́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад панізіць.

2. у знач. прым. Ніжэй нармальнага. Паніжаная тэмпература. Паніжаны ціск. // перан. Дрэнны. Паніжаны настрой.

паніжа́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да панізіцца.

2. Зал. да паніжаць.

паніжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да панізіць.

паніжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. панізіць і стан паводле знач. дзеясл. панізіцца.

2. Нізкае месца, нізіна. У паніжэннях.., дзе глеба больш вільготная, сасна расце ў спалучэнні з вольхай. Прырода Беларусі.