Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паначы́твацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак., чаго.

Разм. Начытацца — пра ўсіх, многіх. Паначытвацца розных кніг.

паначышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць многа чаго‑н. Паначышчаць рыбы.

2. што. Начысціць, вычысціць усё, многае. Паначышчаць гузікі.

паначэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Начапіць на каго‑, што‑н. усё, многае або ў вялікай колькасці. Паначэпліваць вёдры на крукі. Паначэпліваць на сябе зброі.

паначэ́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Начэрпаць у якой‑н. колькасці. Паначэрпваць вады ў вёдры.

паначэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; што і чаго.

Начарціць вялікую колькасць чаго‑н.

паначэ́сваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Начасаць ​1 многа чаго‑н. Паначэсваць ільну.

паначэ́сваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Начасаць ​2 многа чаго‑н. Паначэсваць бярвення.

панашыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Нашыцца ​2, набіцца куды‑н. у вялікай колькасці.

панашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Нашыць вялікую колькасць, нашыць на што‑н. многа чаго‑н. Панашываць сукенак. Панашываць кішэні на камбінезон.

панаяда́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Наесціся — пра ўсіх, многіх. Добра панаядаўшыся мёрзлага сала з квашанай капустай, апаражніўшы цётцы ўсе збанкі з кіслым і салодкім малаком, хлопцы як сядзелі, так і пазасыналі. Карпюк.

панаяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.

Разм. Наесці, нажыць сытай ядой — пра ўсіх, многіх.