панатыка́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак.
1. чаго. Наты́каць многа чаго‑н. Панатыкаць іголак у падушачку.
2. што. Накалоць усё, многае.
панатыка́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., чаго.
Наткаць многа чаго‑н. Панатыкаць палатна.
панаўю́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Наўючыць усіх, многіх.
панахіля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.
Нахіліцца, нагнуцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Рэдкае жыта. [Сцёблы] кволыя, паламаліся, панахіляліся куды каторы. Ермаловіч.
панахіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Нахіліць адно за другім усё, многае.
панахму́рвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Нахмурыцца — пра ўсіх, многіх.
панахму́рваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што.
Нахмурыць (бровы, твар) — пра ўсіх, многіх.
панахо́дзіць, ‑ходзіць; ‑ходзім, ‑ходзіце, ‑ходзяць; зак.
1. Ідучы, натрапіць на каго‑, што‑н. — пра ўсіх, многіх.
2. пераважна безас. Разм. Прыйсці ў вялікай колькасці. Панаходзіла народу ў клуб.
панаціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго-што. Нацерці, намазаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Панаціраць рукі шкіпінарам.
2. што. Начысціць да глянцу ўсё, многае. Панаціраць паркет.
3. што. Пашкодзіць трэннем усё, многае. Панаціраць ногі. // Нацерці на чым‑н. многа чаго‑н. Панаціраць мазалі на руках.
4. чаго. Нарыхтаваць трэннем, нацерці вялікую колькасць чаго‑н. Панаціраць канапель. Панаціраць бульбы.
панаціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Выціснуць чаго‑н. у якой‑н. колькасці. Панаціскаць соку з ягад.
2. што. Разм. Нацерці на чым‑н. (мазалі). Панаціскаць мазалі на руках.
панацэ́я, ‑і, ж.
1. У алхімікаў — лякарства нібыта ад ўсіх хвароб.
2. перан. Іран. Уяўны сродак, які можа дапамагчы ва ўсіх выпадках жыцця. Паны стварылі такія невыносныя ўмовы існавання для Міхала, што ён і вымушаны разглядаць здабыццё сваёй уласнай зямлі як панацэю ад усіх бед і няшчасцяў. Клімковіч.
[Грэч. Panákeia — якая лечыць усё.]