панасяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. пераважна безас. Насесці ў вялікай колькасці. У аўтобус панасядала людзей.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Асесці на ўсім, многім або на чым‑н. у вялікай колькасці. На мэблі панасядала пылу.
панасяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Зрабіць вялікую колькасць насечак на чым‑н. Панасякаць напільнікі.
2. чаго. Насячы, ссячы вялікую колькасць чаго‑н. Панасякаць жэрдак.
панатапы́рвацца, ‑аецца; зак.
Натапырыцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.
панатапы́рваць, ‑ае; зак., што.
Натапырыць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
панато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Натаптаць, наслядзіць у многіх месцах.
2. чаго. Натаптаць многа чаго‑н. Панатоптваць сена ў мяхі.
панато́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Натачыць, навастрыць усё, многае. Панаточваць нажы.
2. чаго. Вытачыць на станку вялікую колькасць чаго‑н. Панаточваць верацён.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаго. Нагрызці вялікую колькасць чаго‑н. (пра грызуноў, насякомых). Панаточвалі мышы саломы.
панатраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Трасучы, здабыць вялікую колькасць чаго‑н. Панатрасаць груш.
2. Натрэсці чаго‑н. у многіх месцах, усюды. Панатрасаць саломы на зямлю.
панатру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Натрудзіць (пра ногі, рукі). Панатруджваць рукі.
панатрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Тое, што і панатрасаць.
панату́рыцца, ‑туруся, ‑турышся, ‑турыцца; зак.
Разм. Натурыцца некаторы час.