Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

панары́цый, ‑ю, м.

Спец. Гнойнае запаленне тканак пальца.

[Лац. panaricium — валасень.]

панарэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і панаразаць.

панаса́джваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Насадзіць ​1 вялікую колькасць якіх‑н. раслін. [Астаповіч:] — Цяпер мы пасадзім з табой дрэвы каля свае хаты! Усялякіх дрэў папасаджваем. Чорны.

2. Змясціць, размясціць дзе‑н. вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Панасаджваць людзей на аўтамашыну. Панасаджваць булак у печ.

панаса́джваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Насадзіць ​2, шчыльна надзець на што‑н. усё, многае.

панасвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Насвідраваць вялікую колькасць адтулін.

панасі́цца, ‑насіўся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.

1. Разм. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыдатным для нашэння, знасіцца — пра ўсё, многае.

2. Насіцца некаторы час. Пашастае [вецер], паходзіць, паносіцца між яблынь. Сіпакоў.

панасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Перанесці, перамясціць з аднаго месца ў другое ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мы хвіліны не спачылі, Усё чысценька пажалі, Усё ў копы нанасілі. Глебка.

2. Разм. Прывесці ў непрыгодны для нашэння стан (пра вопратку, абутак).

3. Насіць некаторы час. У.. [Якімкі] цяпер сапраўдны пісталет! Новенькі.. Толькі вось кабуры няма. Ды нічога, пакуль што можна і ў кішэні панасіць. Курто.

панаскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Наскрэбці чаго‑н. у розных месцах.

2. Скрабучы, начысціць многа чаго‑н. Панаскрабаць бульбы.

панаскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Тое, што і панаскрабаць.

панаскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Наскубці за некалькі прыёмаў значную колькасць чаго‑н.

панаску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і панаскубаць.