Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

панапі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і панапіхаць.

панаплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Наплесці вялікую колькасць чаго‑н. Панаплятаць вянкоў.

панапо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Напаіць усіх, многіх. Панапойваць раненых малаком.

2. Давесці да стану ап’янення ўсіх, многіх. Панапойваць гасцей.

3. перан. Насыціць чым‑н. усё, многае. Панапойваць стэпы вадою.

панапо́ўзваць, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і панапаўзаць.

панапрыбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Разм. Напрыбаўляць да чаго‑н. у вялікай колькасці. — [Парэчкус] перачытаў усё ад слова да слова маім бацькам і, мала таго, яшчэ панапрыбаўляў немаведама чаго. Броўка.

панапрыво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑даіць; зак., каго-чаго.

Разм. Напрыводзіць у вялікай колькасці. — Як перавязалі ўчора [малому] нагу, дык ляжыць, бедны, на ложку.. Сумаваць не даюць. З усяе вёскі дзяцей панапрыводзілі. Чыгрынаў.

панапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Напусціць унутр вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.

панапуха́ць, ‑ае; зак.

Напухнуць — пра ўсё, многае.

панапы́рскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Напырскаць усюды, у многіх месцах. Панапырскваць вады на падлогу.

панапэ́цкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Напэцкаць усюды, у многіх месцах.