Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

панаме́шваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Намясіць, замясіць вялікую колькасць чаго‑н.

панаме́шваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Мяшаючы, прыгатаваць у вялікай колькасці.

панамо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Намалоць многа чаго‑н.

панамо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Наматаць усё, многае.

панамо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

1. Намачыць усё, многае або ўсіх, многіх. Панамочваць каноплі.

2. Мочачы, прыгатаваць многа чаго‑н. Панамочваць яблык.

панаму́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Намуляць што‑н. у многіх месцах. Панамульваць ногі.

панамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Намыць, памыць вялікую колькасць чаго‑н. Панамываць талерак.

2. і што. Нанесці хвалямі, насоснымі машынамі многа чаго‑н. Панамываць мелі. Панамываць дамбы.

3. Здабыць у вялікай колькасці. Панамываць золата.

панамярза́ць, ‑ае; зак.

Намерзнуць у вялікай колькасці або ў многіх месцах. Панамярзала лёду каля калодзежа.

панамята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Намесці вялікую колькасць. За дзень да прыезду цаліннікаў усхадзілася мяцеліца і панамятала гурбы снегу. Пальчэўскі.

панамяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Намеціць меткамі ўсё, многае. Панамячаць бялізну. Панамячаць дарогу тычкамі.

2. Папярэдне вызначыць з якой‑н. мэтай (пра многіх, многае). Панамячаць кандыдатуры на выбарныя пасады.

панані́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Нанізаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх.