Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

панакла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Тое, што і панакладаць.

панакле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Наклеіць што‑н. у розных месцах, наклеіць многа чаго‑н. Панаклейваць маркі. □ У чырвоным кутку.. [Яндшак] вывесіў свежы «баявы лісток» і панаклейваў шмат плакатаў. Дайліда.

панако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

1. Накалоць многа чаго‑н. Панаколваць дроў.

2. Пракалоць у многіх месцах. Панаколваць слівы для варэння.

3. Насадзіць на што‑н. вострае ўсё, многае або ўсіх, многіх. Панаколваць матылёў на шпількі.

панако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Накапаць вялікую колькасць. Панакопваць ям. Панакопваць бульбы.

панако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Накаціць (у 1, 2 знач.) чаго‑н. у вялікай колькасці. Панакочваць бярвення.

панако́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Накасіць чаго‑н. у дастатковай або вялікай колькасці. [Верамейчык:] — Чаго вам баяцца зімы? Сеча панакошвалі... Крапіва.

панакру́чвацца, ‑аецца; зак.

Разм. Накруціцца, наматацца на што‑н. у вялікай колькасці.

панакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Пакруціць на што‑н. усё, многае. Панакручваць гайкі. Панакручваць нітак на шпульку.

панакрыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Накрыцца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Панакрываліся [мы з Віцем] коўдрамі, прытуліліся плечукамі. Місько.

панакрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Накрыць усё, многае або ўсіх, многіх. Панакрываць дзяцей. Панакрываць сталы. □ Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі неяк саломай будынкі. Галавач.