Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

панадзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Надзьмуць, напоўніць (паветрам, газам) усё, многае. Панадзімаць веласіпедныя камеры.

2. пераважна безас. чаго. Нанесці ветрам вялікую колькасць чаго‑н. Панадзімала ў вокны пылу. □ Снег валіў чацвёра сутак запар. Панадзімала, панастаўляла на дарозе, на прыгуменні і на ферме белых канцоў. Пташнікаў.

пана́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Прывучыцца, набыць звычку да чаго‑н. непажаданага. Панадзіліся зайцы ў малады сад. □ [Жанчына:] — Гэта ж рады не даць. Панадзіліся [карова] у шкоду, дык хоць ты махалам махай. Гроднеў. // Стаць частым і дакучлівым наведвальнікам каго‑, чаго‑н. — Не толькі сам прыйшоў на вяселле, дык яшчэ і сабаку прывалок, — перашэптваліся госці. — Панадзіўся на кожную бяседу цягацца. Сабаленка.

панадзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надзець на сябе шмат чаго‑н. або на вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Франтавікі панадзявалі ўзнагароды. Панадзяваць кавалачкі на падушкі. □ Зіна засмяялася, паклікала хлопцаў, панадзявала ім панамкі і павяла на пляж. Гаўрылкін.

панадку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надкусіць усё, многае ў многіх месцах. Панадкусваць яблыкі.

пана́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць панадлівага.

пана́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які панадзіўся рабіць што‑н. непажаданае, лёгка паддаецца на што‑н. непажаданае. Панадлівы хадзіць у шкоду. □ [Домна:] — Два пеўні ёсць — адзін дужа панадлівы ў грады. Гроднеў.

панадло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надламаць усё, многае або што‑н. у многіх месцах.

панадло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і панадломваць.

пана́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць панаднага; прывабнасць.

пана́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што прыцягвае да сябе якімі‑н. якасцямі; прыемны, прывабны. Панадны выгляд. Панадны смех. □ Агрыпіне здавалася, што яна гэтай бяседы чакала даўно, чакала, як у нейкім ціхім, панадным сне. Пестрак.