Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

панагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Наглядаць некаторы час. — Косцік! — не стрываў, нарэшце, Ігнат. — Хадзі сюды... Кастусёк.. борзда падбег. — Ты тут панаглядай за коньмі. Ты не бойся, я хутка вярнуся. Кулакоўскі. Цётцы Восілене захацелася панаглядаць, як будзе паводзіць сябе Алесь. Броўка.

панаграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Нагрэбці вялікую колькасць чаго‑н. Панаграбаць кучы лісця.

панаграва́цца, ‑аецца; зак.

Нагрэцца — пра ўсё, многае.

панаграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Нагрэць усё, многае.

панагружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Нагрузіць усё, многае або ўсіх, многіх.

панадава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце, ‑даюць; зак., чаго і без дап.

Разм. Даць каму‑н. многа чаго‑н. Панадаваць падарункаў.

панадбудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надбудаваць усё, многае.

панадво́рак, ‑рка, м.

Разм. Двор каля жылога або адміністрацыйнага будынка. Стася ўбачыла бацьку. Змрочны, як ноч, ён адчыніў акно і выглянуў на панадворак. Бажко. Праз момант старшыня з Адамам ішлі па калгасным панадворку. Сабаленка.

панадвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Надвязаць усё, многае. Панадвязваць панчохі. Панадвязваць вяроўкі.

панадзіма́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Надзьмуцца паветрам, газам — пра ўсё, многае.

2. Натапырыўшыся, скурчыцца (пра птушак). Панадзімаліся галубы на холадзе.

3. перан. Пакрыўдзіцца — пра многіх. Хлапчукі панадзімаліся.