аква́рыум, ‑а,
1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна для ўтрымання і гадоўлі рыб, водных жывёл і раслін.
2. Збудаванне, спецыяльная ўстанова для вывучэння і дэманстрацыі водных жывёл і раслін.
[Лац. aquarium.]

акварыумі́ст, ‑а,
Той, хто разводзіць акварыумных рыб.
аква́рыумны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да акварыума.
акварэлі́ст, ‑а,
Мастак, які піша акварэллю.
акварэлі́стка, ‑і,
акварэ́ль, ‑і,
1. Фарбы, якія разбаўляюцца вадой, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі.
2. Карціна ці малюнак, напісаныя такімі фарбамі.
акварэ́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да акварэлі.
аквато́рыя, ‑і,
Участак воднай паверхні.
[Ад лац. aqua — вада.]
акведу́к, ‑а,
Збудаванне ў выглядзе моста, якое служыць для пераводу і падтрымкі водаправодных труб, арашальных і гідраэнергетычных каналаў цераз равы, цясніны, даліны рэк, чыгункі і дарогі.
[Ад лац. aquaeductus — водаправод.]
акве́ціцца, аквеціцца;