акве́ціць, аквечу, аквеціш, аквеціць; зак., што.
Паэт. Надаць каму‑, чаму‑н. прыгожы, прыемны выгляд пры дапамозе каго‑, чаго‑н. Не рассыплецца краса — Яна дажджом пялёсткаў белых Аквеціць новы зорны сад. Глебка.
акве́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аквеціць.
акве́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аквеціцца.
2. Зал. да аквечваць.
акве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аквеціць.
аке́нца, ‑а, н.
Памянш. да акно; малое акно.
акіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і акі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да акінуць.
акі́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад акінуць.
2. у знач. прым. Пакінуты без увагі, клопату, догляду. Збуцвелы асунуўся вугал Стагодняй акінутай хаты. І свет мой абведзены кругам Акенцаў падслепаватых. Вітка. Жарнавік ідзе праз вялікі Вайткевічаў сад — недагледжаны, абветраны, акінуты сад. Пестрак.
акі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Перастаць займацца кім‑, чым‑н., пакінуць каго‑, што‑н. без увагі, догляду; закінуць, кінуць. [Яначка:] Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. І людзі нас акінулі. Крапіва.
•••
Акінуць вокам (вачыма) — агледзець каго‑, што‑н., глянуць на каго‑, што‑н.
Як вокам акінуць, не акінуць вокам — пра мноства каго‑, чаго‑н., пра вялікую прастору і пад.