пала́та, ‑ы, ДМ ‑ла́це; Р мн. ‑ла́т і ‑ла́таў; ж.
1. звычайна мн. (пала́ты, ‑ла́т і ‑ла́таў). Уст. Вялікія пышныя пакоі ў палацы; харомы. Падзеі, паказаныя ў фільме, не выходзяць за межы царскіх палат і шынкоў. Новікаў.
2. Вялікае, пышна аздобленае памяшканне, прызначанае для якой‑н. спецыяльнай мэты ў Старажытнай Русі. Княжацкія палаты.
3. Асобны пакой, дзе ляжаць хворыя ў лячэбных установах. Перад вачыма паўставала шпітальная палата, у якой зусім нядаўна ляжаў.. [Сяргей] сам... Сіўцоў.
4. Назва вышэйшай заканадаўчай установы, якая ўваходзіць у склад Вярхоўнага Савета СССР. Палата Савета Саюза. Палата Савета Нацыянальнасцей.
5. Назва прадстаўнічых устаноў у некаторых краінах. Народная палата Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Палата абшчын. Палата лордаў.
6. Назва некаторых дзяржаўных устаноў у дарэвалюцыйнай Расіі. Казённая палата. □ Акружны суд прысудзіў адабраць пашу ад сялян. Сяляне пераносяць справу ў судовую палату. Колас.
7. Назва некаторых дзяржаўных устаноў у СССР. Кніжная палата. Гандлёвая палата. Палата мер і вагі.
•••
Гранавітая палата — вялікі зал (частка Крамлёўскага палаца ў Маскве), які атрымаў сваю назву ад знешняй абліцоўкі буйным гранёным каменем.
[Ад лац. palatium — дварэц, палац.]
палаталізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад палаталізаваць.
2. у знач. прым. Які падпаў пад уплыў палаталізацыі; мяккі. Палаталізаваны зычны.
палаталізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
Спец. Стаць (станавіцца) палатальным.
палаталізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.
Спец. Падвяргаць (падвергнуць) палаталізацыі.
палаталіза́цыя, ‑і, ж.
Спец. Змякчэнне зычных гукаў шляхам дабавачнага пад’ёму сярэдняй часткі языка да паднябення. Палаталізацыя гука «л».
палата́льнасць, ‑і, ж.
Спец. Наяўнасць змякчэння гукаў мовы.
палата́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які вымаўляецца з дадатковым пад’ёмам сярэдняй часткі языка да паднябення; мяккі (аб зычных гуках). Палатальныя гукі.
[Ад лац. palatalis.]
пала́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад палатаць.
2. у знач. прым. З латкамі, залатаны. Скінула [Люба] з сябе зрэбную і палатаную бялізну і надзела новую, тонкую. Чорны.
пала́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Залатаць што‑н. у многіх месцах або ўсё, многае. Нагрэла [матка] вады, загадала .. [хлапчукам] памыцца. Адзежу іхнюю памыла, памагала. Арабей.
2. і без дап. Латаць некаторы час.
пала́тачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да палаткі (у 1 знач.); прызначаны для палатак. // Які складаецца з палатак. Прыйшоў канец апошняму кутку палатачнага гарадка. На машыны грузілі ложкі, крэслы, розны хатні скарб. Савіцкі.
2. Які адбываецца ў палатцы (у 2 знач.). Палатачны гандаль.