пазыкатрыма́льнік, ‑а, м.
Уласнік аблігацый пазыкі.
пазыко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пазыкі (у 1 знач.). Пазыковая аперацыя.
2. Які звязаны з выдачай пазыкі (у 2 знач.). Пазыковы банк.
3. Узяты або дадзены ў доўг. Пазыковая сума.
пазыўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які служыць для таго, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Пазыўны сігнал.
2. у знач. наз. пазыўны́я, ‑ых. Умоўныя сігналы для апазнавання радыёстанцый, суднаў і інш. Пазыўныя Масквы абудзілі палахлівую ранішнюю цішыню. Шыцік. Не спіць зямля — у ёй вулканы дрэмлюць, планетысёстры пазыўныя шлюць. Барадулін.
пазыча́льнік, ‑а, м.
Той, хто дае грошы ў пазыку. Час мінаў, вярнуць пазыку князь не мог, зямля так і засталася ў пазычальніка. Якімовіч.
пазыча́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пазычаць.
пазы́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пазычыць.
пазыча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да пазычаць.
пазыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пазычыць.
•••
Не пазычаць чаго — ёсць у дастатковай меры, хапае. З [хлопцаў] атрымаліся б неблагія трактарыст, розуму ж і хваткі ім не пазычаць. «ЛіМ».
пазы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пазычыць.
2. Тое, што пазычана, узята ў доўг.