падсма́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падсмаліцца.
2. Зал. да падсмальваць.
падсма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсмаліць 2.
падсме́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсмейвацца.
падсме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. з каго-чаго і над кім-чым. Кпіць, жартаваць над кім‑, чым‑н. Партызаны.. увесь час перагаварваліся, жартавалі. Найбольш падсмейваліся над барадатым высокім мужчынам,.. якога звалі жартам «барада». Мележ. — І калі ты гэтак распанела? — падсмейваецца з жонкі Міхал. Васілевіч.
2. Ціхенька смяяцца, пасмейвацца час ад часу. Да.. [Лабановіча] зноў вярнуўся добры настрой, і, стоячы каля люстэрачка,.. ён сам сабе падсмейваўся. Колас.
падсмо́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падсмаліць 1.
падсмо́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падсмольваць.
падсмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсмаліць 1.
падсмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся.
Зак. да падсмейвацца (у 1 знач.).
падсне́жнік, ‑а, м.
1. Шматгадовая цыбульная расліна сямейства амарылісавых, якая цвіце ранняй вясной белымі кветкамі.
2. Разм. Тое, што і пралеска. А пад голымі кустамі сінеюць, як іскрынкі неба, блакітныя падснежнікі. Хомчанка.
падсне́жны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад снегам, узяты з-пад снегу. Падснежны лёд. □ Да паляне ў светлым пералеску Расцвілі, налітыя расой, Сінія падснежныя пралескі — Пад аховай урачыстых хвой. Панчанка. Ледзь толькі крануцца падснежныя воды, Ледзь толькі вярба прывітае вясну, Раблюся я ворагам крохкай прыроды — Галінкі ламлю я і ў хату цягну. Лось.