Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падсо́біць, ‑соблю, ‑собіш, ‑собіць; заг. падсабі і падсоб; зак.

Абл. Трохі дапамагчы. [Кучук:] — Можа, цяжкі чамаданік, то дайце трошкі падсоблю. Лобан. [Платон:] — Даўно, Віктар, да нас не заходзіў. Прыйшоў бы пагуляць. Тані ўрокі падсобіў бы зрабіць. Экзамены ж скора. Паўлаў.

падсо́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

Разм. Падобнае памяшканне.

падсо́бнік, ‑а, м.

Разм. Падсобны рабочы. [Янук:] — Спачатку ідзе адзін падсобнік. Ён раскладвае цэглу.. За ім іду я і раблю кладку .. За мною — другі падсобнік. Кулакоўскі.

падсо́бніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да падсобнік.

падсо́бны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны ў дапамогу каму‑, чаму‑н.; дапаможны; другарадны. Падсобны матэрыял. Падсобнае прадпрыемства. Падсобнае памяшканне. □ У Крайцах былі чатыры двухкватэрныя катэджы для супрацоўнікаў, добра абсталяваная лабараторыя, клуб, бібліятэка, заалагічны музей і вялікая падсобная гаспадарка. В. Вольскі. // Які выконвае дапаможную работу. Першыя два месяцы Дзяніс працаваў падсобным рабочым: памагаў упарадкоўваць тэрыторыю завода. Гроднеў. / у знач. наз. падсо́бны, ‑ага, м. [Надзейка:] — Лётаеш, і ўсюды ты навічок, добра яшчэ, што не падсобным бяруць, а па чацвёртаму разраду. Сапрыка.

падсо́л, ‑у, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсаліць.

падсо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсаліць.

падсо́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсольваць.

падсо́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падсаліцца.

2. Зал. да падсольваць.

падсо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсаліць.