электрасістэ́ма, ‑ы,
Сукупнасць электрастанцый, электрычных сетак і спажыўцоў электраэнергіі.
электрасістэ́ма, ‑ы,
Сукупнасць электрастанцый, электрычных сетак і спажыўцоў электраэнергіі.
электраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электраскопа.
электраско́п, ‑а,
Прыбор для выяўлення і вымярэння электрычных зарадаў у якім‑н. целе.
[Ад слова электра... і грэч. skopeō — гляджу.]
электрасо́н, ‑сну,
Медыцынская працэдура, якая выклікае сон пад уздзеяннем электрычнага току на галаўны мозг.
электраста́ль, ‑і,
Высакасортная сталь, выплаўленая ў электрапечы.
электраста́нцыя, ‑і,
Прадпрыемства, на якім здабываецца электраэнергія з іншых відаў энергіі.
электраста́тыка, ‑і,
Раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці электрычнасць наэлектрызаваных цел у адносна нерухомым стане;
электрастаты́чны, ‑ая, ‑ае.
электратабло́,
Шчыт з электрычнымі сігнальнымі сістэмамі інфармацыйнага прызначэння.
электрато́к 1, ‑у,
Электрычны ток, электрычная энергія.
электрато́к 2, ‑а,
Ток, на якім выкарыстоўваецца электрычная энергія для малацьбы. ачысткі і прасушкі зерня.