Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электразабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне чаго‑н. электрычнай энергіяй. Электразабеспячэнне горада.

электразагарто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Тое, што і электрагартаванне.

электразасцерага́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для засцярогі электрычных правадоў і прыбораў ад перагрэву.

электразва́рачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да электразваркі, прызначаны для электразваркі. Электразварачны агрэгат.

2. у знач. наз. электразва́рачная, ‑ай, ж. Разм. Майстэрня, дзе робіцца электразварка.

электразва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Зварка металаў пры дапамозе электрычнай энергіі. І хоць Алена ўпэўнена брала ў рукі электразварачны апарат, усё ж майстар пабаяўся даць ёй рабіць электразварку. Сабаленка.

2. Разм. Электразварачны цэх, аддзел; электразварачная ўстаноўка.

электразва́ршчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па электразварцы. Сахор вельмі добры электразваршчык, а спецыялісту заўсёды работы хапае. Кулакоўскі.

электразва́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да электразваршчык.

электраізаляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для ізаляцыі асобных частак электрычных прыбораў. Электраізаляцыйныя матэрыялы. Электраізаляцыйны лап. // Які мае ўласцівасці ізаляцыі электрычнасці. Электраізаляцыйная ўласцівасць штучнай смалы.

электраінтэгра́тар, ‑а, м.

Матэматычная машына, якая прызначана для лічбавага рашэння (інтэгрыравання) дыферэнцыяльных ураўненняў.

электраі́скра, ‑ы, ж.

Электрычная іскра як разнавіднасць электрычных разрадаў.