электрадры́ль, ‑я,
Механізм для свідравання, які прыводзіцца ў рух электрарухавіком.
электрадры́ль, ‑я,
Механізм для свідравання, які прыводзіцца ў рух электрарухавіком.
электрадрэна́ж, ‑у,
Асушэнне і ўмацаванне слабых грунтаў пры дапамозе электрычнай энергіі.
электрадуга́, ‑і,
Від электрычнага разраду паміж двух электродаў, які мае форму дугі.
электрадугавы́, ‑ая, ‑ое.
Заснаваны на прымяненні электрадугі.
электрадына́міка, ‑і,
Раздзел фізікі, які вывучае закон руху і ўзаемадзеяння электрычных зарадаў і звязаных з імі з’яў;
•••
электрадынамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з рухам і ўзаемадзеяннем электрычных зарадаў; заснаваны на гэтых з’явах.
электраёмістасць, ‑і,
1. Здольнасць цела ўспрымаць электрычны зарад.
2. У фізіцы — велічыня, якая характарызуе сувязь паміж зарадам, перададзеным двум праваднікам, і рознасцю патэнцыялаў у іх.
электраёмкасць, ‑і,
Тое, што і электраёмістасць.
электразабеспячэ́нне, ‑я,
Забеспячэнне чаго‑н. электрычнай энергіяй.
электразагарто́ўка, ‑і,
Тое, што і электрагартаванне.