фуміга́нты, ‑аў; адз. фумігант, ‑у, М ‑нце, м.
Хімічныя рэчывы для знішчэння шкоднікаў, узбуджальнікаў і пераносчыкаў хвароб.
[Ад лац. fumigans, fumigantis — які акурвае, дыміць.]
фуміга́цыя, ‑і, ж.
Спец. Абкурванне ядавітай парай або газамі раслін, заражаных шкоднікамі, а таксама памяшканняў з мэтай дэзінфекцыі.
[Лац. fumigatio ад fumigo — акурваю, дымлю.]
фунгіцы́ды, ‑аў; адз. фунгіцыд, ‑у, М ‑дзе, м.
Хімічныя рэчывы для барацьбы з грыбнымі і бактэрыяльнымі хваробамі сельскагаспадарчых раслін.
[Лац. fungus — грыб і caedo — забіваю.]
фундава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.
Тое, што і фундзіць.
[Польск. fundowác ад лац. fundo.]
фунда́мент, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.
1. ‑а. Падмурак, аснова (з бетону, каменю і пад.), што служаць апорай якіх‑н. збудаванняў, машын і пад. Цяпер дзяўчаты бяруць з гары пясок для фундаментаў тых дамоў, у якіх яны будуць жыць. Кулакоўскі. Праўда, год з дваццаць назад, пасля вайны, перасыпаў яе Арцём, даў пад вокны пару новых вянкоў, падклаў фундамент, і стаіць сабе хата, як новая. Дзятлаў.
2. ‑у; перан. Галоўнае, істотнае; тое, што ляжыць у аснове чаго‑н.; база. Фундамент эканомікі складаюць асноўныя вытворчыя фонды народнай гаспадаркі. «Звязда». Дыялектыка-матэрыялістычнае разуменне гісторыі з’яўляецца філасофскім фундаментам навуковага камунізма. Лушчыцкі.
•••
Закласці фундамент гл. закласці.
[Лац. fundamentum.]
фундамента́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць фундаментальнага. Фундаментальнасць ведаў.
фундамента́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Трывалы, моцны, вялікі. Фундаментальнае збудаванне. // перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу. Фундаментальны твор. □ «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» .. задумана як фундаментальная абагульняючая праца. «Полымя».
2. Асноўны, галоўны. Фундаментальная бібліятэка.
•••
Фундаментальныя даследаванні — тэарэтычныя працы, якія вывучаюць глыбінныя заканамернасці развіцця прыроды, грамадства і мыслення.
фунда́ментны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фундамента, прызначаны для фундамента. Фундаментная пліта.
фунда́тар, ‑а, м.
Той, хто засноўвае што‑н. або дае грошы на заснаванне чаго‑н. Пра моладаўскі звон мы ведаем амаль усё: дзе і калі ён быў адліты, імёны майстра, фундатара і верагоднага аўтара ці рэдактара тэкстаў. «Помнікі».
[Польск. fundator з лац. fundator.]
фундзі́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. фундзіраваць.