фланкіро́ўка, ‑і,
Тое, што і фланкіраванне.
фланкіро́ўка, ‑і,
Тое, што і фланкіраванне.
фланцава́цца, ‑цуецца;
фланцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе;
фла́нцавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фланца (у 1 знач.).
фларыдзі́н, ‑у,
Гліна з прымессю вокісу кальцыю, магнію, шчолачы, якую выкарыстоўваюць пры ачышчэнні нафтапрадуктаў і перапрацоўцы тлушчаў.
[Ад геагр. назвы.]
фларыдзі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фларыдзіну.
флары́н, ‑а,
1. Старадаўняя фларэнтыйская залатая або сярэбраная манета, прынятая пазней за ўзор у многіх еўрапейскіх краінах.
2. Сучасная грашовая адзінка Нідэрландаў; гульдэн.
[Іт. florino.]
флары́ст, ‑а,
Спецыяліст у галіне фларыстыкі.
флары́стыка, ‑і,
Навука аб флоры зямнога шара і асобных яго частак.
фларысты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да флоры.