Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фланкіро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, што і фланкіраванне.

фланцава́цца, ‑цуецца; незак.

Спец. Злучацца пры дапамозе фланца (у 1 знач.).

фланцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.

Спец. Адгінаць фланец (у 2 знач.).

фла́нцавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фланца (у 1 знач.). Фланцавыя трубы. // Зроблены пры дапамозе фланцаў. Фланцавае злучэнне.

фларыдзі́н, ‑у, м.

Гліна з прымессю вокісу кальцыю, магнію, шчолачы, якую выкарыстоўваюць пры ачышчэнні нафтапрадуктаў і перапрацоўцы тлушчаў.

[Ад геагр. назвы.]

фларыдзі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фларыдзіну.

флары́н, ‑а, м.

1. Старадаўняя фларэнтыйская залатая або сярэбраная манета, прынятая пазней за ўзор у многіх еўрапейскіх краінах.

2. Сучасная грашовая адзінка Нідэрландаў; гульдэн.

[Іт. florino.]

флары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне фларыстыкі.

флары́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб флоры зямнога шара і асобных яго частак.

фларысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флоры. Фларыстычная карта.