тру́кавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да труна (у 1 знач.), які з’яўляецца трукам. // Які выкарыстоўвае трукі, з трукамі. Трукавы фільм.
трука́цкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да трукача, трукацтва, уласцівы трукачу. Трукацкі прыём.
трука́цтва, ‑а, н.
Разм.
1. Майстэрства выконваць трукі (у 1 знач.).
2. Празмернае захапленне трукамі ў мастацтве. Фармалістычнае трукацтва.
трука́ч, ‑а, м.
Разм.
1. Той, хто валодае майстэрствам выконваць трукі (у 1 знач.). Клоун-трукач.
2. Той, хто схільны да трукацтва (у 2 знач.).
трум, ‑а, м.
1. Месца паміж палубай і днішчам судна, прызначанае для розных грузаў. Магутныя пад’ёмныя краны даставалі вялізныя скрыні з карабельных трумаў. Шамякін. На параходзе і вакол яго кіпела работа. Высачэзныя стрэлы лябёдак то апускалі свае доўгія хобаты ў трум парахода, то падымаліся адтуль з грузам і ныралі за борт, на прыстань. Бяганская.
2. Памяшканне пад сцэнай у тэатры.
[Гал.]
тру́мавы і тру́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трума (у 1 знач.). Трумавае памяшканне. // Звязаны з абслугоўваннем трума. Трумавая каманда.
трумо́, нескл., н.
1. Высокае стаячае люстра. [Крысціна] увесь час вярцелася перад велізарным трумо. Васілевіч.
2. Спец. Прасценак, звычайна ўпрыгожаны арнаментам.
[Фр. trumeau.]
труна́, ‑ы; мн. труны, трун; ж.
1. Сацыяльная скрынка, у якой хаваюць памёршага. Неўзабаве была гатова труна. Сасновая, з выгаблеваных дошак, якія пахлі смалой. Дайліда. Назаўтра хавалі забітых. За трунамі ішло паўгорада. Плакалі трубы аркестра, плакалі людзі, плакаў і Сцёпка. Хомчанка.
2. у знач. вык. Пагібель, канец; вельмі дрэнна. Чалавек ледзь дацягнуўся да хаты, і праз два тыдні — труна. Машара.
•••
Гнаць у труну гл. гнаць.
Да труны — да смерці (не забыцца, помніць).
Загнаць (увагнаць, звесці) у труну гл. загнаць.
Легчы ў труну гл. легчы.
Труна чакае — пара паміраць.
Хоць у труну кладзі гл. класці.
тру́нак, ‑нку, м.
Абл. Алкагольны напітак. Прыемна ў дом зайсці з дарогі, Дзе рады вам гаспадары, Дзе вас частуюць, што ёсць змогі, Дзе трунак знойдзецца стары. Такі, што чарачка-другая Вам разагрэе ў сэрцы кроў. Колас.