Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мнагаме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваўся або працягваецца многа месяцаў; тэрмінам у некалькі месяцаў. Мнагамесячны крэдыт.

2. Разлічаны на многа месяцаў. Мнагамесячны запас паліва.

мнагамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з людзей, што гавораць на некалькіх або многіх мовах.

2. Напісаны, укладзены на некалькіх мовах. Мнагамоўны слоўнік.

мнагаму́жжа, ‑а, н.

Перажытачная форма шлюбу, пры якой жанчына можа быць у шлюбе з некалькімі мужчынамі адначасова.

мнагано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Мнагалетняя травяністая папаратнікавая расліна сямейства мнаганожкавых.

2. Наземная жывёліна класа членістаногіх з целам, падобным на чарвяка, і вялікай колькасцю ножак.

мнагано́жкавыя, ‑ых.

Сямейства наземных і эпіфітных папарацей, да якога адносяцца папараць мужчынская, папараць жаночая, мнаганожка і інш.

мнагапла́навасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мнагапланавага. Мнагапланавасць мастацкага твора.

мнагапла́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа планаў. Мнагапланавы сюжэт.

мнагапло́ддзе, ‑я, н.

Здольнасць даваць вялікі прыплод.

мнагапло́днасць, ‑і, ж.

Якасць мнагаплоднага.

мнагапло́дны, ‑ая, ‑ае.

Які дае вялікі прыплод. Мнагаплодная парода авечак.