Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

журна́л, ‑а, м.

Кніга або сшытак для перыядычнага запісу падзей, здарэнняў і пад. Журнал дзяжурства. Журнал бухгалтарскага ўліку. Журнал назіранняў. // Кніга для ўліку паспяховасці вучняў. У меру патрабавальная і строгая,.. [Святлана Міхайлаўна] засмучалася дрэнным адказам і ажно святлела, ставячы ў журнал пяцёрку. Шахавец.

[Фр. journal.]

журналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прафесіянальны літаратурны работнік газет, часопісаў, радыё, тэлебачання.

журналі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так ж.

Жан. да журналіст.

журналі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. зб. Перыядычныя выданні. Беларуская журналістыка.

2. Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць у газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні. Займацца журналістыкай. □ Прыйшоўшы і арміі, я неяк адышоў ад пісьменніцкіх спраў і цалкам прысвяціў сябе журналістыцы. Хадкевіч.

журналі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да журналіста, журналістыкі (у 2 знач.). Журналісцкая адукацыя. Журналісцкая дзейнасць. Журналісцкія абавязкі.

журна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да журнала. Журнальныя запісы.

журфі́кс, ‑а, м.

Уст. Вечар для прыёму гасцей у загадзя вызначаны дзень тыдня.

[Ад фр. jour fixe — пэўны дзень.]

журча́нне і журчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. журчаць, журчэць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Ручаёк] з журчаннем пераліваўся з каменьчыка на каменьчык. Бядуля.

журча́ць і журчэ́ць, ‑чыць; незак.

Ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі; цурчаць (пра бягучую ваду). Ціха журчала ў лозах вада, шапацеў леташні сухі чарот. Краўчанка. // перан. Аднастайна, ціха гучаць (пра голас, людскую гаворку). Словы англічаніна ліліся лёгка і журчэлі, нібы лагодны ручаёк, але камандзіру дывізіі слухаць іх было непрыемна. Мележ.

журчэ́нне,

гл. журчанне.