драгу́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да драгуна, драгунаў, належыць ім. Драгунскі полк.
дражджава́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для дражджавання. Дражджавальная ўстаноўка.
дражджава́нне, ‑я, н.
Спосаб павелічэння засваяльнасці кармоў дабаўленнем у іх кармавых дражджэй.
дражджава́ны, ‑ая, ‑ае.
Прыпраўлены кармавымі дражджамі. Дражджаваныя кармы.
дражджавы́, ‑ая, ‑ое і дро́жджавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дражджэй, звязаны з прыгатаваннем дражджэй. Дражджавыя грыбы. Дражджавы завод. // Прыгатаваны на дражджах, з дражджамі. Дражджавое цеста.
дражлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які дражніць, выклікае злосць. Калі сустракаліся цяпер [Ігнат і Лена] зрэдку, то ўжо не чулася ранейшага задзёрыстага, дражлівага: — Як пажывае шаноўны слесар таварыш Лагуцька? Лынькоў.
дражні́цца, дражнюся, дражнішся, дражніцца; зак., з кім і без дап.
1. Тое, што і дражніць (у 1 знач.). Здаецца ж, і не хуліганы якія, гэтыя хлопцы, каб з сабакамі дражніцца... Якімовіч. [Рыгор:] Чаго ты мучыш мяне?! Не любіш, дык не дражніся, скажы проста. Крапіва.
2. Дражніць адзін аднаго. — Калючка ты. Задзіра! Вось што! — сыпала Валя ўсе тыя словы, якімі яны дражніліся ў маленстве. Няхай.
дражні́ць, дражню, дражніш, дражніць; незак., каго-што.
1. Знарок, наўмысна злаваць, раздражняць чым‑н. Дражніць сабак. □ [Нюрка] наогул мала калі сядзела спакойна на месцы. То імчалася да бацькі ў краму і мыла там падлогу, то дапамагала заганяць у хлявы калгасных цялят, то дражніла панурага скнару Колю. Даніленка. // Паўтараць у смешным выглядзе чые‑н. словы, рухі і пад. Нехта дражніць мяне: Кашляну, — і ў адказ кашляне І схаваецца недзе... Куляшоў. — Вось як прыпільную, дык я на тваёй галаве патраву зраблю, — дражніць Цімох Кустрэя. Колас. // Называць крыўднай мянушкай. — Смыкам дражняць мяне, а сапраўднае прозвішча Скрыпка. Гурскі. Дзеці дражняць Сцёпку сцяблом-граблом, відаць, за доўгія ногі. Хомчанка.
2. Узбуджаць, распальваць, выклікаць якія‑н. пачуцці, жаданні. На сталах на гэтых страва Дражніць нос прынадным пахам. Крапіва. Вобраз панны Ядвісі стаяў неадступна ў вачах, дражніў .. [Лабановіча], кудысь зваў і смяяўся. Колас.
дра́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да драгі. // Які робіцца драгай. Дражныя работы.
дражэ́, нескл., н.
1. Сорт дробных цукерак акруглай формы. Шакаладнае дражэ.
2. Дазіраванае лякарства, вітаміны ў форме такіх цукерак.
[Фр. dragée.]