Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

двая́ка, прысл.

Двума спосабамі, у двух відах, формах і пад. Задачу можна рашыць дваяка.

дваякавы́пуклы, ‑ая, ‑ае.

Выпуклы з абодвух бакоў. Дваякавыпуклая лінза.

дваякады́хаючыя, ‑ых.

Падклас рыб, якія дыхаюць не толькі жабрамі, але і лёгкімі.

дваякаўвагну́ты, ‑ая, ‑ае.

Увагнуты з абодвух бакоў. Дваякаўвагнутая лінза.

двая́кі, ‑ая, ‑ае.

Які праяўляецца ў двух розных відах, формах і пад. Дваякі сэнс. Дваякае напісанне. Дваякая карысць.

дваяму́жжа, ‑а, н.

Знаходжанне ў шлюбе адначасова з двума мужчынамі.

дваяшлю́бнасць, ‑і, ж.

Знаходжанне ў шлюбе з кім‑н. пры наяўнасці ранейшага нескасаванага шлюбу.