Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кусто́к, ‑тка, м.

Памянш. да куст (у 1, 2 знач.); невялікі куст. Усё тут было знаёма Рыгору: кожны кусток пры дарозе, кожнае дрэва. Краўчанка.

кусто́ўе, ‑я, н., зб.

Разм. Кусты (у 1 знач.). Дазодзілася [Мірону Іванавічу] па начы лазіць з хлопцамі па кустоўю, па росным жыце, наладжваць засады на дарогах. Лынькоў. Наперадзе, мусіць, у лагчынцы, зашарэла нейкае кустоўе — лаза ці які хмызняк. Быкаў.

кусто́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая лекавая расліна сямейства крыжакветных, якая расце на балотах або на лугах са стаячай вадой. Балоты з густымі зараслямі лазы, кустоўніку і маладой асакі рассцілаліся шырачэзнымі круглымі абшарамі. Колас.

ку́сцік, ‑а, м.

Памянш. да куст (у 1, 2 знач.); невялікі куст. Кусцік травы. □ У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.

кусці́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць кусцістага.

кусці́сты, ‑ая, ‑ае.

Які расце кустом, кусцікам. Кусцістая пшаніца. □ У пакой цераз кусцістую герань сачылася шэрае святло. Хомчанка.

кусці́цца, ‑ціцца; незак.

Расці кустом, разгаліноўвацца ў выглядзе куста. Там расце лён-даўгунец, каласіцца высокае жыта, кусціцца кармавая бульба. Пестрак. Будуць свежым лісцем шалясцець бярозы, Будзе рунь кусціцца пышна па вясне! Васілёк.

кут, ‑а, М куце, м.

1. Месца, дзе сыходзяцца ўнутраныя бакі прадмета; частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі. Хадзіць з кута ў кут. □ Валерый ужо сам звярнуў увагу на фатаграфіі, што займалі ўвесь кут і яшчэ далей разбягаліся па сцяне. Б. Стральцоў. // Самае пачэснае месца за сталом на покуці. Сівой барадзе Месца на куце. Лось. — Кут дарагому госцю, — гаварыў [поп] ужо ў пакоі і піхаў сілком Шклярскага на кут за сталом. Галавач.

2. Частка пакоя, якая здаецца ў наймы. Заўсёды ў .. [Альбіны Сільвестраўны] жыла дзяўчына або дзве, спалі на адным ложку. І выбірала сабе яна пераважна студэнтак. Цяпер гэты кут пуставаў. Ракітны.

3. Жыллё, прыстанак, месца жыхарства (звычайна ў спалучэннях «свой кут», «мець кут» і пад.). І тут у першы раз Міхала Вось гэта думка напаткала: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут. Колас.

4. перан. Мясцовасць, звычайна глухая, далёкая. Глухі кут. □ — Каб гэты дзікі кут не быў добрым прытулкам для звяроў, — сказаў Віктар, — тады і нам не прыйшлося б тут Сядзець. Маўр.

•••

Мядзведжы кут (куток) — пра аддаленае, маланаселенае, глухое месца.

кута́с, ‑а, м.

Пучок нітак, звязаных разам на адным канцы, які служыць для ўпрыгожання чаго‑н. Пояс з кутасамі.

куткавы́, ‑ая, ‑ое.

Абл. Кутні. Пакой Любы, куткавы, адным акном на раку, а другім на вуліцу, быў сціпленькі і чысты. Мурашка.