адчляня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адчляніць.
адчува́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць адчувальнага. Адчувальнасць скуры. Адчувальнасць фотаплёнкі. Адчувальнасць сейсмографа. // перан. Выразнасць, яскравасць. Адчувальнасць вобраза.
адчува́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчуваецца; здольны выклікаць адчуванне. Недзе далёка зашумеў бор, і па маім твары прабег лёгкі, ледзь адчувальны подых ветру. Ляўданскі. Рыгор уздыхнуў — раптоўная думка, нібы нешта жывое, адчувальнае, стукнула ў сэрца. Краўчанка.
2. Моцны, значны. Партызаны, партызан Беларускія сыны! Былі гэтыя словы.. велінымі ў сваёй мудрай прастаце і.. адчувальнымі ў сваёй спапяляючай нянавісці. Лынькоў. Пры сваіх нязначных стратах партызаны панеслі адчувальны ўдар па ворагу. Барашка.
адчува́нне, ‑я, н.
Спец.
1. Псіхічны працэс успрымання асобных уласцівасцей прадметаў і з’яў аб’ектыўнага свету пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуцця. Адчуванне ёсць вобраз матэрыі, якая рухацца. Інакш, як праз адчуванні, мы ні аб якіх формах рэчыва і ні аб якіх формах руху нічога даведацца не можам; адчуванні вызываюцца дзеяннем рухаючайся матэрыі нашы органы пачуццяў. Ленін.
2. Перажыванне, уражанне, прадчуванне. З адчуваннем непапраўнага няшчасця.. стары падводзіў эшалон да станцыі. Мележ. Марына Паўлаўна праз цэлы дзень жыла ў ружовым чадзе новага адчування. Зарэцкі. // Успрыманне свядомасцю, разуменне; пазнаванне. Паэтычнае адчуванне свету. Адчуеш не рэчаіснасць.
3. Самаадчуванне, стан.
адчува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адчуць.
адчу́жанасць, ‑і, ж.
Стан адчужанага; адсутнасць блізкасці, давер’я, разумення; адасобленасць, халоднасць у адносінах. Душу.. [Рыгора] паступова агортваў холад адчужанасці, адзіноцтва. Краўчанка.
адчу́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Не звязаны з іншымі, адасоблены.
2. Які вырашае халоднасць, адчужэнне, абыякавасць да каго‑н. [Дзяўчынка] павольна падыходзіла да нас і глядзела на цесляра ўсё тым жа адчужаным позіркам. Ракітны.
3. Спец. Адабраны ў каго‑н. на падставе закону ў карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацыя.
адчужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) чужым, далёкім каму‑н.; адасобіцца (адасабляцца). А сказала [Ніна] слова за Тараса — адчужаўся [Андрэй], не гаворыць з ёй. Русецкі.
2. толькі незак. Зал. да адчужаць (у 2 знач.).
адчужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Выклікаць адчужанасць, рабіць далёкім каму‑н.; аддаляць. Поўнач у нейкай ступені робіць чалавека ідэалістам, але калі і адчужае яго ад людзей, дык затым толькі, каб зноў прылучыць да іх. М. Стральцоў.
2. Спец. Адбіраць на падставе закону ў каго‑н. якую‑н. маёмасць у карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацыя.