адчэ́п, ‑а, м.
1. Адзін або некалькі вагонаў, адчэпленых ад поезда. Яшчэ і яшчэ пасылае Шчупак уперад адчэпы, і кожны з іх ідзе на свой, загадзя вызначаны, пуць. Васілёнак.
2. ‑а. Прыстасаванне для вызвалення зачэпленых пад вадой кручка, блешні. Адчэп — важнае металічнае кальцо на доўгім шнуры. Вудзільна прадзяецца праз кальцо, якое затым слізгае ўніз па лёсцы і сваёю вагой ударае па кручках. Матрунёнак.
адчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. адчэпліваць — адчапіць і адчэплівацца — адчапіцца (у 1 знач.).
адчэ́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адчапіць.
адчэ́пліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адчэпліваць — адчапіць і адчэплівацца — адчапіцца.
адчэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адчапіцца.
2. Зал. да адчэпліваць.
адчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адчапіць.
адчэ́пнае, ‑ага, н.
Тое, што даецца каму‑н., робіцца для каго‑н. і пад., каб адчапіўся. [Ірына] пайшла. Сабрала вузялок. Узяла кошык яек — для адводу вачэй, на адчэпнае. Лынькоў. [Ціток:] — Ай, пане Гантман, дзе нашае з вамі не прападала... Дайце вы ўжо хлопцам адчэпнага. Лобан.
адчэ́пшчык, ‑а, м.
Рабочы, які робіць адчэпку.
адчэ́рпаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адчэрпаць.