Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адчыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да адчыніць.

адчы́сціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.

Знікнуць пасля чысткі. Пляма адчынілася. // Зрабіцца чыстым, пасвяжэць пасля чысткі. Бутэлька адчысцілася.

адчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; заг. адчы́сць; зак., каго-што.

1. Чысцячы, зняць, вывесці. Адчысціць іржу. // ад чаго. Вычысціць, пазбавіць бруду, плям. Адчысціць боты ад бруду.

2. перан. Разм. Высарамаціць, адчытаць. Волька так адчысціла старую, што тая можа з месяц, перш чым выйсці на вуліцу, азіралася ў абодва бакі — ці няма дзе часам Волькі паблізу. Васілевіч.

адчыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Зрабіць справаздачу аб сваёй рабоце, дзейнасці і пад. Адчытацца перад выбаршчыкамі. Адчытацца за камандзіроўку.

адчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, зак.

Разм.

1. што. Прачытаць што‑н.; кончыць чытаць. Адчытаць лекцыі ў інстытуце.

2. каго. Зрабіць каму‑н. строгую заўвагу, вымову; прабраць. [Ярмоленка:] — А ты яго здорава адчытаў. Цяпер Післяка і на парог канцылярыі не зацягнеш! Сіўцоў.

адчы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адчытацца.

2. Зал. да адчытваць.

адчы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адчытаць.

адчы́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адчысціць.

адчышча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адчысціцца.

2. Зал. да адчышчаць.

адчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адчысціць.