Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

кумы́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кумысу. Кумысная кіслата.

кумы́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кумыкаў, належыць ім. Кумыцкае насельніцтва. Кумыцкая мова. Кумыцкая культура.

кумы́чка,

гл. кумыкі.

куна́к, ‑а, м.

Друг, прыяцель у каўказскіх горцаў, з якім устанаўліваюцца адносіны асобай блізкасці, гасціннасці і ўзаемнай дапамогі.

[Ад цюрк. кунак — госць.]

куна́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кунака. Кунацкая гасціннасць.

2. у знач. наз. куна́цкая, ‑ай, ж. Асобны пакой для кунакоў, гасцей у доме каўказскага горда.

куна́цтва, ‑а, н.

Звычай, які звязвае кунакоў абавязкамі ўзаемнай дружбы, дапамогі, гасціннасці.

кунга́с, ‑а, м.

Вялікая лодка без палубы (грабная або парусная), якая пашырана на Далёкім Усходзе.

кунжу́т, ‑у, М ‑жуце, м.

Паўднёвая травяністая расліна, з насення якой здабываюць алей.

[Перс. kondžud.]

кунжу́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кунжуту. // Прыгатаваны з насення кунжуту. Кунжутны алей.

куні́ца, ‑ы, ж.

Невялікая драпежная жывёліна сямейства куніцавых з каштоўным футрам. // Футра гэтай жывёліны. Каўнер з куніцы.