электрамеха́нік, ‑а,
Спецыяліст у галіне электрамеханікі.
электрамеха́нік, ‑а,
Спецыяліст у галіне электрамеханікі.
электрамеха́ніка, ‑і,
Галіна электратэхнікі, якая займаецца пабудовай і эксплуатацыяй электрарухавікоў, электрамашын, механізмаў, што працуюць на электраэнергіі.
электрамехані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да электрамеханікі.
2. Заснаваны на механічным і электрычным уздзеянні на што‑н.
электрамузы́чны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: электрамузычны інструмент — інструмент, пры ігры на якім электрычная энергія пераўтвараецца ў гукавую.
электранарко́з, ‑у,
Наркоз, выкліканы дзеяннем электрычнага току на цэнтральную нервовую сістэму.
электрао́птыка, ‑і,
Раздзел фізікі, які вывучае ўплыў электрычнасці на аптычныя ўласцівасці рэчыва.
электрападаграва́льнік, ‑а,
Электрычны прыбор для падагравання чаго‑н.
электрападста́нцыя, ‑і,
Прамежкавая станцыя для пераўтварэння току, які ідзе ад цэнтральнай электрастанцыі.
электрапалацёр, ‑а,
Прылада для націрання падлогі, якая прыводзіцца ў дзеянне электрарухавіком.
электрапая́льнік, ‑а,
Паяльнік, які награваецца спецыяльна ўманціраваным электраўстройствам.