электраманцёр, ‑а,
Рабочы, які абслугоўвае электрычнае абсталяванне, збірае, устанаўлівае і рамантуе яго.
электраманцёр, ‑а,
Рабочы, які абслугоўвае электрычнае абсталяванне, збірае, устанаўлівае і рамантуе яго.
электрамато́р, ‑а,
Рухавік, які ператварае электрычную энергію ў механічную.
электрамато́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электраматора.
электрамашы́на, ‑ы,
Машына, якая выпрацоўвае электраэнергію ці ператварае яе ў механічную.
электрамашынабудава́нне, ‑я,
Галіна электратэхнічнай прамысловасці, звязаная з вырабам электрычных машын.
электрамашынабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электрамашынабудавання.
электраметалургі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электраметалургіі.
электраметалу́ргія, ‑і,
Галіна металургіі, якая займаецца здабываннем металаў і розных сплаваў пры дапамозе электраэнергіі.
электраметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электраметрыі; які праводзіцца на аснове электраметрыі.
электраме́трыя, ‑і,
Прыёмы і метады электрычных вымярэнняў.
[Ад слова электра... і грэч. metreō — вымяраю.]