Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

краязна́вец, ‑знаўца, м.

Спецыяліст па краязнаўству; знаўца якога‑н. краю.

краязна́ўства, ‑а, н.

Вывучэнне геаграфіі, гісторыі, эканомікі, культуры пэўнай мясцовасці насельніцтвам, для якога гэта тэрыторыя з’яўляецца родным краем.

краязна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да краязнаўства. Краязнаўчы музей.

крова...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «кроў», напрыклад: кроваспыняльны, кроваўтварэнне.

кровазваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Бесперапынны рух крыві па сасудах крывяноснай сістэмы ў целе чалавека або жывёліны.

•••

Круг кровазвароту гл. круг.

кровазліццё, ‑я, н.

Зліццё крыві з пашкоджаных сасудаў у органы і тканкі. Кровазліццё ў мозг.

кровазмяша́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кровазмяшэння, з’яўляецца кровазмяшэннем. Кровазмяшальны шлюб.

кровазмяшэ́нне, ‑я, н.

Палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі.

кровападцёк, ‑у, м.

Падскурнае кровазліццё, выкліканае ўдарам і пад. Перад яе вачамі мільгануў апухлы, з кровападцёкамі твар. Шамякін.

кровапралі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які суправаджаецца кровапраліццем. Кровапралітная вайна. Кровапралітны бой.