Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрагартава́нне, ‑я, н.

Спец. Гартаванне металу токамі высокай частаты. Паверхневае электрагартаванне.

электрагіта́ра,

Гітара з электрычным узмацненнем гуку (звычайна ў джазе, эстрадным ансамблі).

электрагра́фія, ‑і, ж.

Капіраванне дакументаў, чарцяжоў і пад. пры дапамозе апаратаў, у якіх выкарыстоўваецца залежнасць электраправоднасці селену ад ступені асветленасці.

электрагрэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Электрычная грэлка.

электрадае́нне, ‑я, н.

Даенне кароў электрычным даільным апаратам.

электрадаі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Электрадаільны апарат. [Ядзя:] — Але ўсё ж на ферме цікавей. Там і аўтапаілкі, і кармакухня, і электрадаілкі. Шыловіч.

электрадаі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для электрадаення. Электрадаільны апарат.

электрадры́ль, ‑я, м.

Механізм для свідравання, які прыводзіцца ў рух электрарухавіком.

электрадрэна́ж, ‑у, м.

Асушэнне і ўмацаванне слабых грунтаў пры дапамозе электрычнай энергіі.

электрадуга́, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.

Від электрычнага разраду паміж двух электродаў, які мае форму дугі.