Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрадаі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Электрадаільны апарат. [Ядзя:] — Але ўсё ж на ферме цікавей. Там і аўтапаілкі, і кармакухня, і электрадаілкі. Шыловіч.

электрадаі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для электрадаення. Электрадаільны апарат.

электрадры́ль, ‑я, м.

Механізм для свідравання, які прыводзіцца ў рух электрарухавіком.

электрадрэна́ж, ‑у, м.

Асушэнне і ўмацаванне слабых грунтаў пры дапамозе электрычнай энергіі.

электрадуга́, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.

Від электрычнага разраду паміж двух электродаў, які мае форму дугі.

электрадугавы́, ‑ая, ‑ое.

Заснаваны на прымяненні электрадугі. Электрадугавая зварка.

электрадына́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Раздзел фізікі, які вывучае закон руху і ўзаемадзеяння электрычных зарадаў і звязаных з імі з’яў; проціл. электрастатыка.

•••

Квантавая электрадынаміка — квантавая тэорыя электрамагнітнага поля і яго ўзаемадзеянняў з зараджанымі часціцамі.

электрадынамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з рухам і ўзаемадзеяннем электрычных зарадаў; заснаваны на гэтых з’явах. Электрадынамічнае поле.

электраёмістасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць цела ўспрымаць электрычны зарад. Электраёмістасць цела.

2. У фізіцы — велічыня, якая характарызуе сувязь паміж зарадам, перададзеным двум праваднікам, і рознасцю патэнцыялаў у іх.

электраёмкасць, ‑і, ж.

Тое, што і электраёмістасць.