Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электраво́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электравоза; прызначаны для электравоза. Электравознае дэпо. Электравозная брыгада. □ Замена паравой цягі электравознай і цеплавознай садзейнічала павышэнню прапускной і правазной здольнасці Беларускай магістраль. Лыч.

электраво́рыва, ‑а, н.

Узорванне глебы сельскагаспадарчымі прыладамі, якія рухаюцца сілай электраэнергіі. Электрычная энергія пачынае шырока ўжывацца і ў паляводстве: злектраворыва, малацьба, абвадненне палёў у засушлівых раёнах. «Беларусь».

электравымяра́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вымярэння электрычных велічынь (сілы току, напружання, супраціўленняі пад.). Электравымяральныя прыборы.

электрагартава́нне, ‑я, н.

Спец. Гартаванне металу токамі высокай частаты. Паверхневае электрагартаванне.

электрагіта́ра,

Гітара з электрычным узмацненнем гуку (звычайна ў джазе, эстрадным ансамблі).

электрагра́фія, ‑і, ж.

Капіраванне дакументаў, чарцяжоў і пад. пры дапамозе апаратаў, у якіх выкарыстоўваецца залежнасць электраправоднасці селену ад ступені асветленасці.

электрагрэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Электрычная грэлка.

электрадае́нне, ‑я, н.

Даенне кароў электрычным даільным апаратам.

электрадаі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Электрадаільны апарат. [Ядзя:] — Але ўсё ж на ферме цікавей. Там і аўтапаілкі, і кармакухня, і электрадаілкі. Шыловіч.

электрадаі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для электрадаення. Электрадаільны апарат.