Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эве́нка,

гл. эвены.

эве́нкі, ‑аў; адз. эвенк, ‑а, м.; эвенкійка, ‑і, ДМ ‑кійцы; мн. эвенкійкі, ‑кіёк; ж.

Народнасць, якая складае асноўнае насельніцтва Эвенкійскай аўтаномнай акругі.

эвенкі́йка,

гл. эвенкі.

эвенкі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эвенкаў, які належыць, уласцівы ім. Эвенкійская мова.

эве́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эвенаў, які належыць, уласцівы ім. Эвенская мова.

эвентуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Магчымы пры пэўных умовах, акалічнасцях. Эвентуальнае супрацоўніцтва.

[Ад лац. eventus — выпадак, выхад.]

эве́ны, ‑аў; адз. эвен, ‑а, м.; эвенка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. эвенкі, ‑нак; ж.

Народнасць, якая жыве на ўзбярэжжы Ахоцкага мора і ў паўночных раёнах Якуціі.

эгаі́зм, ‑у, м.

Перавага сваіх асабістых інтарэсаў пад інтарэсамі іншых людзей або грамадства; сябелюбства. Асаблівыя намаганні камсамольскіх арганізацыій павінны быць накіраваны.. на выхаванне іх [юнакоў і дзяўчат] у духу камуністычнай маралі, нецярпімых адносін да праяўленняў эгаізму, мяшчанства, абывацельшчыны, да парушэнняў норм сацыялістычнага супольнага жыцця. Машэраў. Абыякавыя адносіны да людзей, да чалавека працы ёсць страшэнны эгаізм. Пестрак.

[Фр. égoïsme ад лац. ego — я.]

эгаі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгаізм; сябелюб. Хіба маралі спажыўца І звычкам эгаіста Знаёмы шчырасць пачуцця, Парывак думак чыстых?! Звонак. [Перагуд:] Вы палюбілі.. [Шумейку] яшчэ больш. [Наталля:] Людзі ў такіх справах вялікія эгаісты. Яны заняты толькі сабою і не заўважаюць, што прычыняюць боль другім. Крапіва.

эгаі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да эгаіст.