о́піум, ‑у, м.
1. Тое, што і опій.
2. перан. Тое, што прытупляе розум, адурманьвае, перашкаджае правільнаму ўспрыманню рэчаіснасці. Рэлігія, як правільна вучаць бальшавікі, ёсць опіум для народа. Мележ.
[Лац. opium, з грэч. ópion — макавы сок.]
о́піумны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да опіуму, звязаны з опіумам.
о́птам, прысл.
1. Вялікай колькасцю (пра куплю і продаж тавараў). [Лялькевіч] вельмі ўзрадаваўся, калі нейкі камерсант, відаць, гандляр мясам ці, можа, іншым чым, запрапанаваў купіць усе яго бочкі, цэбры, вёдры оптам. Шамякін.
2. перан. Разм. Поўнасцю, адразу. Нельга таксама ацэньваць творы оптам, абоймамі, калі да адных прад’яўляюцца сапраўдныя крытэрыі, а другім свядома робіцца скідка на важнасць тэмы. Шкраба.
оптаэлектро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Напрамак электронікі, які ахоплівае пытанні выкарыстання аптычных і электрычных метадаў апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі.
о́птык, ‑а, м.
1. Спецыяліст у галіне оптыкі.
2. Майстар, які займаецца вырабам аптычных прыбораў. З майстэрні оптыка .. [Лена і Круміньскі] выйшлі а восьмай гадзіне раніцы. Галавач.
о́птыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Раздзел фізікі, які вывучае святло, яго законы і ўласцівасці.
2. зб. Прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі.
[Грэч. optikē.]
о́птымум, ‑у, м.
Спец. Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго‑, чаго‑н. Тэмпературны оптымум чалавека. Кліматычны оптымум. Оптымум вільготнасці паветра.
[Лац. optimum — найлепшае.]
о́пус, ‑а, м.
1. Тэрмін, які прымяняецца для парадкавай класіфікацыі музычных твораў кампазітара. Сёмая сімфонія Бетховена, опус 92.
2. Разм. жарт. Пра ўсякі твор, працу якога‑н. аўтара. Часам прыкра чытаць опусы літаратурных снобаў. Звонак.
[Лац. opus — праца, твор.]
о́ракі, ‑аў; адз. брак, ‑а, м.
Малаколькасная народнасць, якая жыве на Сахаліне.