Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ільняны́ і льняны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лёну. Ільняны палетак. Ільняное сцябло. Ільняное валакно. Ільняная сеялка. Ільняная сыравіна. // Атрыманы з ільнянога семя. Ільняны алей. Ільняная макуха. // Выраблены з валакна лёну. Ільняное палатно. Ільняная сарочка.

2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну. Ільняная прамысловасць. Ільняная фабрыка. Ільняны камбінат.

3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну. У Валькі ж валасы, як у мамы, ільняныя, і вочы такія ж сіне-зялёныя, толькі бровы бацькавы — густыя, чорныя. Шчарбатаў.

льна...,

гл. ільна...

льнаво́д,

гл. ільнавод.

льнаво́дка,

гл. ільнаводка.

льнаво́дства,

гл. ільнаводства.

льнаво́дчы,

гл. ільнаводчы.

льнамя́лка,

гл. ільнамялка.

льнасе́мя,

гл. ільнасемя.

льнасе́ялка,

гл. ільнасеялка.

льнатка́цкі,

гл. ільнаткацкі.