ільносушы́лка і льносушы́лка, ‑і,
Памяшканне для прасушвання льнотрасты перад апрацоўкай.
ільносушы́лка і льносушы́лка, ‑і,
Памяшканне для прасушвання льнотрасты перад апрацоўкай.
ільнотрапа́лка і льнотрапа́лка, ‑і,
Машына для трапання лёну.
ільнотрапа́льны і льнотрапа́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для трапання лёну.
ільнотраста́ і льнотраста́, ‑ы,
Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно.
ільноўбо́рачны і льноўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для ўборкі лёну.
ільноцерабі́лка і льноцерабі́лка, ‑і,
Машына для цераблення лёну.
ільноцерабі́льны і льноцерабі́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для цераблення лёну.
ільночаса́лка і льночаса́лка, ‑і,
Машына для часання лёну.
ільночаса́льны і льночаса́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для часання лёну.
ільня́нішча і льня́нішча, ‑а,
Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.