Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дрыжэ́ць,

гл. дрыжаць.

дрызі́на, ‑ы, ж.

Самаходная чыгуначная ваганетка або платформе, на якой перавозяць людзей і грузы на невялікую адлегласць.

[Ням. Draisine.]

дрыль, ‑я, м.

Інструмент для пракручвання дзірак у метале, дрэве і інш.

[Гал. dril.]

дрымо́та, ‑ы, ДМ ‑моце, м.

Санлівасць; паўсон. Стомленасць і ціхі шэпт хвой хіліў да сну, але партызаны сіліліся перамагчы дрымоту. Шчарбатаў. Дрымота, якая агарнула мяне на вольным лясным паветры, перадалася і Галінцы, і неўзабаве мы абедзве моцна заснулі. Васілевіч.

дрымо́тна,

1. Прысл. да дрымотны.

2. безас. у знач. вык. Пра дрымотны, санлівы стан. У невялікім фальварку пана Казіміра Рэклайціса не толькі ціха, але нават дрымота, сонна. Пестрак.

дрымо́тнасць, ‑і, ж.

Цяга да сну; санлівасць. Каб перамагчы здрадніцкую дрымотнасць, камісар даставаў папяросу. Лынькоў. У Крушынскага сышла дрымотнасць з твару. Бядуля.

дрымо́тны, ‑ая, ‑ае.

Агорнуты дрымотай; санлівы, паўсонны. Дрымотны стан. □ У вёсцы было ціха, паўзмрочна, і адусюль веяла дрымотным спакоем. Гамолка.

дрыму́чы, ‑ая, ‑ае.

Стары, густы, непраходны (пра лес). Густы дрымучы лес пераходзіць тут у вялікае, неабсяжнае балота. В. Вольскі. Гукі паволі заміралі ў сэрцы дрымучага бору. Бядуля.

дрынду́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Разм. Цацка, забаўка. [Янкі], прадаўшы індзейцам розныя падробленыя пад пацеркі дрындушкі, вярнулі свае .. долары адразу ж назад. Кавалёў.

2. Абл. Прыпеўка. Кірмашнікі гулялі... Толькі час ад часу з расчыненых акон хаты несліся па вёсцы гукі звонкага рогату або вясёлай песні-дрындушкі. Чарот.

дры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Адзывацца (пры трасенні) перарывістым дрыжачым гукам; бразгатаць. Вэнева блакітненькая машына дрынкала і пабразгвала цераз увесь горад. Чорны.

2. на чым. Разм. Няўмела іграць на якім‑н. музычным інструменце. Гешка ў такт.. песні дрынкаў на балалайцы. Навуменка.