Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электраасвятле́нне, ‑я, н.

Электрычнае асвятленне. Электраасвятленне фермы.

электраасвятля́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электраасвятлення. Электраасвятляльны прыбор. Электраасвятляльная сетка.

электрабры́тва, ‑ы, ж.

Прыбор для брыцця, які дзейнічае пры дапамозе электрычнай энергіі. [Арэшніку] нават сябра прыслаў з Ленінграда электрабрытву. Шамякін.

электрабу́р, ‑а, м.

Машына з электрарухавіком для бурэння свідравін. Выкарыстанне электрабура ў нафтаздабываючай прамысловасць.

электрабурэ́нне, ‑я, н.

Бурэнне, якое праводзіцца электрабурам. Электрабурэнне свідравін.

электрабытавы́, ‑ая, ‑ое.

Звязаны з выкарыстаннем электрычнасці ў быце. Электрабытавыя прыборы.

электраво́з, ‑а, м.

Лакаматыў з электрычным рухавіком. — Мы замяняем паравозы больш дужымі сталёвымі коньмі — цеплавозамі і электравозамі. Шыловіч.

электраво́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электравоза; прызначаны для электравоза. Электравознае дэпо. Электравозная брыгада. □ Замена паравой цягі электравознай і цеплавознай садзейнічала павышэнню прапускной і правазной здольнасці Беларускай магістраль. Лыч.

электраво́рыва, ‑а, н.

Узорванне глебы сельскагаспадарчымі прыладамі, якія рухаюцца сілай электраэнергіі. Электрычная энергія пачынае шырока ўжывацца і ў паляводстве: злектраворыва, малацьба, абвадненне палёў у засушлівых раёнах. «Беларусь».

электравымяра́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вымярэння электрычных велічынь (сілы току, напружання, супраціўленняі пад.). Электравымяральныя прыборы.